Шэсць чалавек знаходзяцца пад вартай часовага ўтрымання. «Злачынцы дзейнічалі са снежня 2022 года па красавік 2023 года», – кажа прэс-сакратар раённай пракуратуры ў Замасці, пракурор Рафал Кавалец:
-Група дзейнічала наступным чынам: іншаземцаў давозілі ў раён польска-беларускай мяжы ў раёне Гайнаўкі, якую яны потым перасякалі пешшу. На польскі баку іх сустракалі члены злачыннай групы, забіралі іншаземцаў і перавозілі ў раён нямецкай мяжы. Там яны сачылі, каб іншаземцы прайшлі мяжу.
На след зламыснікаў выйшлі супрацоўнікі славатыцкага пагранатрада «Буг». Абвінавачаным можа пагражаць да 8 гадоў пазбаўлення волі.
ав