Пра новыя інвестыцыі ў кібербяспеку паведаміў на прэс-канферэнцыі віцэ-прэм'ер і міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі:
-На кібершчыт мы хочам прызначыць больш за 3 мільярды злотых. Кібершчыт будзе праводзіць рэгулярны агляд кібербяспекі, будаваць устойлівасць на ўзроўні крытычнай інфраструктуры. Такі шчыт павінен паказаць, што мы – лідары лічбавых змен у Еўропе, а адначасова лідары лічбавай бяспекі.
Віцэ-прэмʼер Гаўкоўскі заявіў, што Польшча павінна павысіць ІТ-бяспеку сваёй крытычнай інфраструктуры ў сувязі з расійскімі кібератакамі, якія ўзмацніліся перад выбарамі ў Еўрапарламент.
На мінулым тыдні ахвярай такой атакі стала Польскае агенцтва друку. На сайце PAP было апублікаванае ілжывае паведамленне прэмʼер-міністра аб частковай вайсковай мабілізацыі ў краіне.
ав