Беларуская Служба

Вядомыя папярэднія вынікі выбараў у Еўрапарламент

09.06.2024 21:19
Паводле вынікаў экзыт-полу, праведзенага Ipsos, яўка на сёлетніх выбарах у Еўрапарламент склала 39,7%.
.
. PAP/Tomasz Gzell

Паводле звестак экзіт-полаў, праведзеных Ipsos для Telewizja Polska, Polsat і TVN, «Грамадзянская кааліцыя» дасягнула найвышэйшага выніку на выбарах у Еўрапарламент з вынікам 38,2%, на другім месцы – «Права і справядлівасць», якое набрала 33,9% галасоў, і на трэцім месцы з вынікам 12,9% – Канфедэрацыя, на чацвёртым месцы – Трэці шлях (Польшча 2050 і Польская сялянская партыя) з вынікам 8,2%, Левыя - 6,6%.

Падзел на мандаты, паводле экзіт-полу:

Грамадзянская кааліцыя - 21
Права і справядлівасць - 19
Канфедэрацыя - 6
Трэці шлях - 4
Левыя - 3.

Паводле вынікаў экзыт-полу, праведзенага Ipsos, яўка на сёлетніх выбарах у Еўрапарламент склала 39,7%. Такога дрэннага выніку на выбарах не было з 2014 года, калі на ўчасткі падчас еўрапейскіх выбараў прыйшлі толькі 24,54% выбаршчыкаў.

ав