Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы развітваюцца з жаўнерам Матэвушам Сітэкам, які загінуў на мяжы

12.06.2024 10:07
Апоўдні ў краіне загучаць сірэны.
Śp. Mateusz Sitek
Śp. Mateusz Sitek 1 Warszawska Brygada Pancerna/niezalezna.pl

Урачыстае развітанне з жаўнерам адбудзецца ў Новым Любелі. Ад імя сямʼі вайскоўцы папрасілі з павагай ставіцца да гэтага надзвычай цяжкага для іх часу, не наведваць сямʼю па месцы жыхарства, не дакументаваць пахавальную цырымонію.

«12 чэрвеня аб 11-й гадзіне адбудзецца пахаванне памерлага сяржанта Матэвуша Сітэка (Mateusz Sitek), які загінуў, абараняючы межы нашай Радзімы. Давайце разам ушануем яго памяць. А 12-й гадзіне загучаць сірэны нашых міліцэйскіх машын па ўсёй краіне ў знак павагі да Матэвуша і салідарнасці ўсіх вайсковых службаў, якія забяспечваюць бяспеку польскай мяжы», – паведаміў Дэпартамент паліцыі і пажарнай аховы. Ратавальнікі таксама заклікаюць далучыцца да акцыі сваіх таварышаў з добраахвотнай пажарнай дружыны.

Кіраўніцтва Першай Варшаўскай танкавай брыгадай звярнулася да грамадскасці быць этычнымі ў дачыненні да сямʼі Матэвуша Сітэка.



Матэвуш Сітэк быў паранены нажом 28 траўня на польска-беларускай мяжы. На вайскоўцаў на ўчастку мяжы ў раёне Дубічаў Царкоўных (Падляскае ваяводства) напаў адзін з мужчын, якія групай спрабавалі прарваць агароджу на мяжы. Калі вайсковец ахоўным шчытом перакрываў пралом у стальной агароджы, злачынец, прасунуўшы руку праз агароджу, ударыў яго нажом у грудзі. У бок пацярпелага і афіцэра памежнай службы, які аказваў яму дапамогу, кідалі палкі і камяні.

21-гадовага хлопца спачатку даставілі ў шпіталь у Гайнаўцы, потым перавезлі ў Ваенна-медыцынскі інстытут у Варшаве. Матэвуш Сітэк памёр 6 чэрвеня.

Ён пасмяротна атрымаў званне сяржанта Войска Польскага і ўзнагароджаны «Залатым медалём за заслугі перад нацыянальнай абаронай». Прэмʼер-міністр Дональд Туск пасля нападу абвясціў аб стварэнні дадатковай буфернай зоны на мяжы з Беларуссю.

вх

«Гэта быў напад з мэтай забіць». Што вядома пра выканаўцу забойства польскага салдата

07.06.2024 10:53
Для беларускіх уладаў будуць за гэта наступствы, паабяцаў Радаслаў Сікорскі.

Польшча стварае буферную зону на мяжы з Беларуссю

10.06.2024 17:06
Адпаведную пастанову 10 чэрвеня прыняў урад. Цяпер свае пастановы па гэтым пытанні мусіць выдаць міністр унутраных спраў і адміністрацыі.