Беларуская моладзь, якая вучыцца ў Польшчы, накіравала сенатарам адкрыты ліст з патрабаваннямі палепшыць умовы навучання ў краіне, у тым ліку: стыпендыі, стажыроўкі і магчымасць вызвалення ад платы за вучобу для беларускай дыяспары.
Маршалак запэўніла, што патрабаванні студэнтаў будуць разгледжаныя камісіямі Сената, але падрыхтоўка і ўнясенне магчымых прававых зменаў зойме час, бо новы закон павінен улічваць пытанні бяспекі Польшчы.
Студэнты распавядалі пра сваю дзейнасць, а таксама пра папулярызацыю беларускай культуры. Яны выказалі жаданне большай інтэграцыі з польскімі студэнтамі. Было агучана пытанне наконт візаў для беларусаў і адкрыцця для пасажырскага руху аднаго з памежных пераходаў на Падляшшы.
Малгажата Кідава-Блоньска выказала падтрымку маладой беларускай апазіцыі і падкрэсліла яе важнасць як будучых дзяржаўных кадраў для вольнай Беларусі.
вх