Варшаўскі Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN запрашае на экскурсію на беларускай мове па часовай выставе, прысвечанай штэтлу Апатаў.
Экскурсія адбудзецца ў чацвер, 20 чэрвеня, з 17:00 да 18:00 гадзіны па варшаўскім часе. Пасля яе пройдзе майстар-клас. Адзін чалавек можна забраніраваць два бясплатныя білеты. Колькасць месцаў абмежаваная.
Мерапрыемства адбываецца з нагоды Сусветнага дня бежанцаў.
Штэтл – гэта невялікае, як правіла, паселішча паўгарадскога тыпу, з пераважным яўрэйскім насельніцтвам ва Усходняй Еўропе, у тым ліку ў даваеннай Польшчы. Штэтлаў было шмат у Беларусі.
Запісацца на экскурсію па-беларуску па электронным адрасе mshpak@polin.pl.
вс