З новага года мінімальны заробак у Польшчы вырасце больш чым на 320 злотых (за 73 еўра). Адпаведнае рашэнне прыняў польскі ўрад.
У 2025 годзе мінімальны заробак складзе 4 тыс. 626 злотых (1 тыс. 68 еўра).
На паседжанні ўраду таксама была абмеркаваная пагадзінная аплата працы. Сёння мінімальная стаўка складае каля 28 злотых (амаль 6,5 еўра). З 1 студзеня 2025 года яна вырасце да больш чым 30 злотых (7 еўра).
вс