Беларуская Служба

У Польшчы можа павялічыцца колькасць «гандлёвых нядзель»

14.06.2024 08:17
Галасаванне па законапраекце аб лібералізацыі правілаў гандлю ў нядзелю адбудзецца на наступным пасяджэнні Сейма — у апошні тыдзень чэрвеня.
Co nowy rząd zrobi ws. handlowych niedziel?
Co nowy rząd zrobi ws. handlowych niedziel?shutterstock, O.PASH

Правілы нядзельнага гандлю прадугледжваюць дадатковы выхадны і падвойную аплату працы ў нядзелю. Так пра перавагі законапраекту, які павялічвае колькасць гандлёвых нядзеляў, кажа кіраўнік парламенцкага клубу «Польшча 2050» Міраслаў Сухонь.

У эфіры 1 праграмы Польскага радыё палітык падкрэсліў, што такое рашэнне было б выгадна ўсім. «Гэта тое, што задавальняе патрэбы работнікаў гандлю. Каля 70 працэнтаў падтрымліваюць такое рашэнне. Мы спадзяемся, што гэты праект будзе разгледжаны ў камітэце і ад яго выйграюць усе, супрацоўнікі і прадпрымальнікі», – сказаў Міраслаў Сухонь.

Учора Сейм пачаў першае чытанне парламенцкага законапраекту «Польшча 2050» аб лібералізацыі правілаў нядзельнага гандлю.

Ён прадугледжвае, сярод іншага, увядзенне дзвюх гандлёвых нядзель у месяц. Згодна з праектам, гандляваць можна будзе ў першую і трэцюю нядзелю месяца. Супрацоўнікі таксама будуць атрымліваць падвойную аплату працы і выхадны на тыдзень.

«Права і справядлівасць» і левыя супраць гэтага рашэння. Астатнія групы падтрымліваюць далейшую працу над гэтым праектам. Галасаванне па гэтым пытанні запланавана на наступнае пасяджэнне Сейма, гэта значыць на апошні тыдзень чэрвеня.

IAR/вх