Беларуская Служба

Пасля ўвядзення буфернай зоны на мяжы з Беларуссю на 30% упала лічба нелегальных спроб пераходу граніцы

20.06.2024 21:02
Абмежаванне на знаходжанне ў памежнай зоне было ўведзенае Польшчай 13 чэрвеня. 
       . 14  2024
Польская армія і паліцыя на мяжы з Беларуссю. 14 чэрвеня 2024 года PAP/Artur Reszko

З моманту ўвядзення буфернай зоны на мяжы з Беларуссю 13 чэрвеня на 30% упала лічба нелегальных спроб пераходу граніцы, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Каб трапіць у буферную зону, неабходны дазвол Памежнай службы. Так, з пачатку дзеяння абмежаванняў на прабыванне ў памежнай зоне выдадзеныя 33 дазволы, у тым ліку 28 – для журналістаў.

Увядзенне забароны накіраванае на «забеспячэнне бяспекі як грамадзян, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаванне дзейнасці груп кантрабандыстаў, якія садзейнічаюць нелегальнай міграцыі», патлумачылі раней у МУСіА.

Увядзенне буфернай зоны – гэта наступства эскалацыі сітуацыі на граніцы, справакаванай рэжымам Лукашэнкі, і забойства мігрантам 21-гадовага польскага салдата Матэвуша Сітэка. Хлопца пахавалі 11 чэрвеня ў яго роднай вёсцы.

Тым часам Памежная служба паведаміла, што сёння, у чацвер 20 чэрвеня, некалькі дзясяткаў іншаземцаў спрабавалі нелегальна прабрацца ў Польшчу праз невялікую памежную раку Пшэўлока. Памежнікі пры падтрымцы паліцыі і войска прадухілілі спробу пераходу граніцы. Мігранты былі прымушаныя вярнуцца назад у Беларусь.

вс

Польшча перакінула на мяжу з Беларуссю цяжкую тэхніку

13.06.2024 13:09
З актуальнай сітуацыяй на граніцы і прадпрынятых кроках дэпутатаў Сейму Польшчы пазнаёміў намеснік міністра абароны.

Прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы расказаў пра буферную зону

13.06.2024 16:05
За мінулыя суткі Памежная служба Польшчы зафіксавала каля 150 спроб нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю.

Паўднёвая Карэя прадаставіць Польшчы тэхналогіі для аховы мяжы з Беларуссю

20.06.2024 18:42
Міністр абароны Рэспублікі Карэя: Паўднёвакарэйская сістэма аховы мяжы – адна з найбольш сучасных у свеце.