Рана выяўлены рак ныркі вылечваецца, падкрэсліваюць медыкі. Штогод у Польшчы дыягнастуюць рак ныркі ў каля 6 тысяч чалавек. Увесь тыдзень медыкі праводзяць асветніцкую акцыю, прысвечаную гэтаму віду рака.
Абследаваннем для выяўлення рака ныркі з'яўляецца УГД брушной поласці, але хвароба не выклікае асаблівых сімптомаў. Прафесар Артур Антаневіч, уролаг Мендзылескага спецыялізаванага шпіталя ў Варшаве, падкрэсліў, што такі сімптом, як гематурыя, патрабуе дадатковай дыягностыкі:
-Гэты сімптом можа сведчыць пра рак ныркі, але не заўсёды. Але заўсёды гэта трывожны знак.
Калі захворванне выяўлена на ранняй стадыі, хірургічнае ўмяшанне зʼяўляецца эфектыўным метадам лячэння рака ныркі. У большасці выпадкаў гэта аперацыі па захаванні нырак, але ёсць аперацыі і па выдаленні гэтых органаў, падкрэсліў прафесар.
Робатазберагальная аперацыя пры раку ныркі праводзіцца ў Польшчы, але яна не кампенсуецца Нацыянальным фондам здароўя.
ав