Беларуская Служба

Польская чыгунка рыхтуецца да летніх канікул

22.06.2024 16:14
У расклад дадаліся больш за 30 дадатковых спалучэнняў, падаўжаюцца маршруты рэгулярных цягнікоў.
Ілюстрацыйны здымакObraz Jerzy Górecki z Pixabay/CC0

Сёлета на час канікул у суткі будуць хадзіць 454 цягнікоў, што на некалькі дзясяткаў больш, чым летась.

Падчас карэкціроўкі летняга раскладу штодзённа будзе курсіраваць больш за 58 цягнікоў у Гданьск. Шчэцін будзе абслугоўвацца 22 цягнікамі, Калабжэг - 14, Свінавуйсце - 8 і Хель - 6. Перавозчык уводзіць на летні перыяд цягнік EIC Posejdon па маршруце Варшава - Калобжэг - Варшава, EIC Jantar па маршруце Варшава - Хель - Варшава, TLK Wolin Kraków/Bielsko Biała - Świnoujście - Kraków/Bielsko Biała або IC Lazur з Лодзі ў Устку.

Будуць падоўжаны маршруты некаторых цягнікоў, якія ездзяць на мора. Цягнік IC Grottger, які цяпер курсіруе на трасе Пшэмысль - Уроцлаў - Пшэмысль, па нядзелях будзе ездзіць да Калобжэга. Цягнік IC Gałczyński, які адпраўляецца з Варшава ў Шчэцін, будзе даязджаць да Свінавуйсця. Замест маршруту Катавіцэ - Слупск IC Gwarek будзе ездзіць аж да Усткі, а IC Swarożyc, які звычайна абслугоўвае маршрут Уроцлаў - Шчэцін, будзе ездзіць у Калобжэг. Таксама будзе падоўжанае спалучэнне Express InterCity Premium, якое абслугоўваюцца цягнікамі Pendolino, з Кракава ў Калабжэг праз Гдыню.

Міжгароднія зносіны ажыццяўляе дзяржаўны перавозчык PKP Intercity. У летнія дні кампанія можа абслужыць прыкладна 16 мільёнаў пасажыраў, што стане гістарычным рэкордам. Кіраўнік PKP Intercity Януш Маліноўскі заявіў, што перавозчык зробіць усё, каб забяспечыць камфортныя ўмовы для пасажыраў. Летні расклад будзе дзейнічаць да 31 жніўня.

ПР/юл