Беларуская Служба

З сённяшняга дня ў Варшаве дзейнічае зона чыстага транспарту

01.07.2024 13:01
Пазбягаць зоны павінны дызельныя аўтамабілі, выпушчаныя да 2005 года і бензінавыя, выпушчаны да 1997 года.
Варшаваjackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ад сёння ў Варшаве дзейнічае першая ў Польшчы зона чыстага транспарту. Гэта самы цэнтр горада, абмежаваны так званай унутранай кальцавой дарогай. Пазбягаць згаданай зоны будзе прымушаная частка аўтамабіляў, кажа дырэктар Упраўлення гарадскіх дарог Лукаш Пухальскі(Łukasz Puchalski):

- Пазбягаць зоны павінны дызельныя аўтамабілі, выпушчаныя да 2005 года, і бензінавыя, выпушчаны да 1997 года.

Дырэктар Упраўлення гарадскіх дарог сказаў, што некаторыя транспартныя сродкі будуць вызваленыя ад гэтых правілаў. Гэта, напрыклад, школьныя аўтобусы, старадаўнія аўтамабілі і аўтамабілі, якія належаць пажылым людзям, якім больш за 70 гадоў.

Уладальнікі такіх транспартных сродкаў павінны звяртацца па дазвол на ўезд у зону. Пасля станоўчага разгляду просьбы яны атрымаюць спецыяльную налепку, якую трэба будзе прыляпіць на лабавое шкло.
Мэтай увядзення зоны чыстага транспарту зʼяўляецца паляпшэнне якасці паветра ў сталіцы. Паводле экспертаў, змены павінны адчувацца праз некалькі гадоў.

Уезд у зону чыстага транспарту на аўтамабілі, які не адпавядае стандартам, будзе карацца штрафам у памеры 500 злотых.

IAR/аз