Беларуская Служба

У Польшчы пачынаецца маштабная акцыя замены лічыльнікаў электраэнергіі на разумныя

03.07.2024 15:21
Цалкам завяршыць працэс замены лічыльнікаў на разумныя плануецца ў 2031 годзе.
Лічыльнік электраэнергііshutterstock.com

Польшча праводзіць найбуйнейшую ў сваёй гісторыі мадэрнізацыю энергетычнай сеткі. Да 2031 года ўсе хатнія гаспадаркі будуць абсталяваны новымі разумнымі лічыльнікамі электраэнергіі.

Новыя прыборы, якія афіцыйна называюцца лічыльнікамі з дыстанцыйным паказаннем, аўтаматычна перадаюць дадзеныя аб спажыванні энергіі непасрэдна пастаўшчыкам. Гэта азначае, што больш не будзе наведвання інкасатараў ці неабходнасці самастойна паведамляць паказанні лічыльніка.

Спажыўцы атрымаюць беспрэцэдэнтную магчымасць кантраляваць сваё энергаспажыванне ў рэжыме рэальнага часу.

Паводле ацэнак Міністэрства клімату, усвядомленае кіраванне энергаспажываннем з дапамогай разумных лічыльнікаў можа прывесці да эканоміі 10% энергіі, якая выкарыстоўваецца ў цяперашні час.

Цалкам завяршыць працэс замены лічыльнікаў на разумныя плануецца ў 2031 годзе.

Замена лічыльніка бясплатная. Па жаданні заказчыка магчымая паскораная замена. У такім выпадку атрымальнік павінен заплаціць каля 100 еўра.

яс