Беларуская Служба

Міністэрства аховы здароўя імкнецца абмежаваць продаж алкаголю на запраўках у начны час

03.07.2024 18:12
Забарона на продаж алкаголю на запраўках будзе дзейнічаць з 10 гадзіны ночы да 6 раніцы.
Крама на зарпаўцыPAP/Leszek Szymański

Міністр аховы здароўя Ізабэля Ляшчына хоча абмежаваць продаж алкаголю на запраўках у начны час.

Міністр паведаміла, што законапраект на гэты конт ужо падрыхтаваны. Дакумент у бліжэйшы час будзе абмяркоўвацца рабочай групай урада. Ляшчына падкрэсліла, што яна робіць стаўку на адукаванне і прапагандаванне здаровага ладу жыцця без алкаголю і цыгарэтаў.

«Я лічу продаж алкаголю на запраўках паталагічнай з'явай, таму імкнуся абмежаваць яго хаця б уначы, бо тады, як паказваюць аналізы, продажы найбольшыя», – падкрэсліла Ізабэля Ляшчына.

Міністр аховы здароўя дадала, што яна выступае за абмежаванне эканамічнай даступнасці алкаголю і цыгарэт. Яна паведаміла, што прасіла міністра фінансаў павялічыць акцызы на гэтыя тавары, таму што яны ў Польшчы вельмі танна каштуюць у параўнанні з іншымі краінамі ЕС.

«З-за інфляцыі выраслі заробкі, а цэны на цыгарэты і алкаголь застаюцца на месцы. Таму я падтрымліваю абмежаванне эканамічнай даступнасці», – падкрэсліла міністр аховы здароўя.

Забарона на продаж алкаголю на запраўках будзе дзейнічаць з 10 гадзіны ночы да 6 раніцы.

яс/IAR