Авіякампанія Ethiopian Airlines інаўгуравала рэйс у Варшаву. Самалёт нацыянальных эфіопскіх авіяліній здзейсніў першы рэйс у польскую сталіцу і вярнуўся ў Адыс-Абебу. Дзякуючы новаму маршруту жыхары Польшчы змогуць дабрацца у 139 авіяпортаў на свеце з перасадкай у сталіцы Эфіопіі.
Адыс-Абеба – трэці ў Афрыцы аэрапорт па пасажырапатоку пасля Яганэсбурга і Каіра, а Ethiopian Airlines – найбуйнейшая авіякампаніі кантыненту. У яе авіяпарку – 150 самалётаў.
Лайнеры афрыканскага авіяперавозчыка будуць лётаць у Варшаву чатыры разы на тыдзень. Час палёту складзе 9 гадзін, паколькі на трасе прадбачыцца прызямленне ў летні перыяд у Афінах, а ў зімовы – у Вене. У летні перыяд рэйс будзе выконвацца самалётам Boeing B737 Max, а ў зімовы – лайнерам Airbus A350.
Самы танны білет з вылетам з Варшавы ў Адыс-Абебу праз месяц каштуе 314 еўра ў эканом-класе і 940 еўра – у бізнес-класе. Цана ў зваротным напрамку крыху меншая.
вс