Беларуская Служба

Польшча арганізуе інфармацйную кампанію ў краінах паходжання нелегальных мігрантаў

05.07.2024 15:17
Акцыя вядзецца ў іх краінах паходжання мігрантаў і праз розныя каналы ў інтэрнэце.
ілюстраційнае фотоTwitter.com/@terytorialsi

Польскія службы прымаюць меры, каб знеахвоціць мігрантаў прадпрымаць спробы нелегальна трапіць у Польшчу ці краіны Заходняй Еўропы. Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў і адміністрацыі Томаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak).

Госць Польскага радыё падкрэсліў, што акцыя вядзецца ў іх краінах паходжання мігрантаў і праз розныя каналы ў інтэрнэце.

– Мы вядзем кампанію ў краінах, з якіх паходзіць большасць мігрантаў, каб іх адгаварыць і тлумачыць, там на месцы, што растрачаныя дзясяткі тысяч еўра не гарантуюць, што яны змогуць патрапіць на Захад. Мы нанялі прафесіяналаў і я спадзяюся, што гэтыя меры прынясуць чаканыя вынікі.

Кіраўнік МУС дадаў, што ўвядзенне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю з'яўляецца адным з фактараў, які дапамагае зніжэнню колькасці нелегальных мігрантаў на ўсходняй мяжы Польшчы.

яс