Беларуская Служба

Вайсковыя аб'екты прыцягваюць турыстаў у Вармінска-Мазурскае ваяводства

05.07.2024 18:20
 Маршрут мазурскіх фартыфікацый складае больш за 400 км.
«Воўчае логава»Autorstwa Przemyslaw 'Blueshade' Idzkiewicz. - en:File:Wolfsschanze, Gierloz, Poland 2.jpg, CC BY-SA 3.0

Вайсковыя абʼекты, размешчаныя ў азёрным краі Мазуры, такія як умацаванні, бункеры, палі бітваў і ваенныя могілкі прыцягваюць турыстаў – кажа Роберт Кэмпа, гісторык і эксперт па рэгіянальным турызме дырэктар Цэнтра турінфармацыі ў Гіжыцку.

Былая штаб-кватэра Гітлера «Воўчае логава» ў Герложы і былы штаб нямецкіх сухапутных войскаў у Мамерках штогод наведваюць тысячы турыстаў.

Адным з абʼектаў, які бʼе рэкорды па колькасці наведвальнікаў, зʼяўляецца «Воўчае логава». Паводле Срокаўскага лясніцтва, якое зʼяўляецца гаспадаром абʼекта, летась месца, дзе было здзейснена няўдалае пакушэнне на Гітлера, наведалі 340 тысяч чалавек.

«Грунвальдскія палі наведваюць сотні тысяч людзей. Пастаноўкі з часоў Першай сусветнай вайны, арганізаваныя ў Гіжыцку ў крэпасці Боен і ў Лідзбарку-Вармінскім пра напалеонаўскія часы, прыцягваюць тысячы людзей», – распавёў Роберт Кэмпа.

Асаблівымі абʼектамі, якія таксама прыцягваюць турыстаў, зʼяўляюцца ваенныя могілкі і помнікі. 15 гадоў таму ваенныя абʼекты на Мазурах былі пазначаны і апісаны як Мазурскі фартыфікацыйны шлях.

Увесь Маршрут мазурскіх фартыфікацый складае больш за 400 км, але асноўная частка маршруту налічвае 286 км і вядзе ад Рэшэля праз Кентшын, Венгажэва, Гіжыцка, Ожыш, Піш, Руцяне-Ніда, Мікалайкі і Рын.

яс/PAP