Беларуская Служба

Паліцыя прыцягвае да адказнасці вінаватых у абразе польскіх жаўнераў. Інцыдэнт здарыўся ў памежнай зоне

17.07.2024 16:09
Сярод аштрафаваных за парушэнне парадку ў зоне на польска-беларускай мяжы ёсць грамадзяне Вялікабрытаніі, Германіі і Новай Зеландыі.
.
.gov.pl

На двух чалавек склалі пратаколы, у тым ліку за арганізацыю мерапрыемства без дазволу. Двое замежнікаў адмовіліся прымаць штраф.

Гаворка ідзе пра падзеі, якія адбыліся ноччу з 13 на 14 ліпеня 2024 года ў вёсцы Вычулкі (Wyczółki) каля Сямяціч.

На вайскоўцаў, якія нясуць службу на мяжы, напала група каля 20 чалавек. Адбыліся сваркі і бойкі паміж маладымі людзьмі і вайскоўцамі. Была парушана цялесная недатыкальнасць жаўнераў.

На запісах, якія з'явіліся ў інтэрнэце, відаць, як група маладых людзей ідзе да жаўнераў. Чуваць абразлівыя крыкі. Паміж бакамі разгараецца дыскусія і пачынаюцца бойкі.

Запіс салдата з іншага ракурсу паказвае групу маладых дзяўчат. Калі салдаты адступаюць і разʼязджаюцца, адна з іх выбягае з групы, здымае трусы і паказвае ім ягадзіцы.

Паліцыя ідэнтыфікавала некалькі дзясяткаў чалавек, кажа прэс-сакратар Падляшша, інспектар Томаш Крупа.

- Паліцыя аштрафавала ўжо 15 чалавек, якія здзейснілі правапарушэнні. Некалькі пачула абвінавачанне, зламыснікаў дапытвалі. Двое іншаземцаў не прынялі штрафаў. Паліцыя затрымала іх пашпарты. У адносінах да іх будзе выкарыстаны спецыяльны парадак прыцягнення да адказнасці.

На 5 тыс. злотых (1160 еўра) быў аштрафаваны мужчына з Вроцлава, чый аўтамабіль быў прыпаркаваны на дарозе ў Вычулках і зрабіў немагчымым рух вайсковых машын.

Следства па факце знявагі і парушэння недатыкальнасці аднаго з жаўнераў, на якога наплявалі і аблілі півам яшчэ працягваецца.

Паліцыя ўсталёўвае асобы ўдзельнікаў здарэння, збірае і аналізуе доказы.

яс/IAR