Беларуская Служба

Памежная служба затрымала арганізатара нелегальнай міграцыі

17.07.2024 18:05
Злачынная групоўка, якую ён узначальваў, нібыта зарабіла прыкладна 581 мільён долараў.
Польскія службы абараняюць мяжуКадр з відэа на Твітэры Мінабароны Польшчы

Затрыманы з'яўляецца стваральнікам і актыўным удзельнікам міжнароднай арганізаванай злачыннай групы, якая займаецца перапраўкай мігрантаў.

Трыццацітрохгадовы сірыец, арганізатар нелегальнай міграцыі з Беларусі праз Польшчу ў краіны Заходняй Еўропы, быў экстрадаваны ў Польшчу з Нямеччыны. Сірыйца шукалі паводле еўрапейскага ордара на арышт. У канцы красавіка яго затрымалі ў Германіі, а на мінулым тыдні адправілі ў Польшчу.

Са сродкаў, атрыманых шляхам арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы, мужчына ахвяраваў тэрарыстычным арганізацыям не менш за 30 мільёнаў долараў, а злачынная групоўка, якую ён узначальваў, нібыта зарабіла прыкладна 581 мільён долараў.

Супрацоўнікі памежнай службы ўстанавілі, што з сакавіка 2021 года па лістапад 2023 года група пад кіраўніцтвам падазраванага арганізавала перапраўку з Беларусі ў Польшчу і краіны Заходняй Еўропы больш за 3,5 тыс. чалавек. Большасць з іх прыехалі з Сірыі, Емена і Ірака. Частка атрыманых такім чынам сродкаў накіроўвалася тэрарыстычным арганізацыям, у тым ліку ўзброенаму крылу «Хезбала» і «Палестынскі джыхад».

У ходзе расследавання, якое праводзіцца пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры ў Любліне, сірыйцу будуць прадʼяўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, арганізацыі нелегальнай міграцыі і фінансаванні тэрарызму. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

яс/IAR