Беларуская Служба

Службы ліквідавалі нелегальную фабрыку па нарэзцы тытуню ў Сілезіі

28.07.2024 11:44
У выніку яе дзейнасці Дзяржаўная казна магла страціць да 6,5 мільёнаў злотых.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Падчас вобшуку некалькіх аб'ектаў, у тым ліку арандаванага вытворчага памяшкання ў Бытаме і двух гаражоў, супрацоўнікі канфіскавалі машыны і прылады, якія выкарыстоўваюцца для драбнення тытунёвага лісця і вытворчасці цыгарэт. Таксама канфіскавана амаль 10 тон сушанага і рэзанага тытуню, больш за тысячу пачкаў цыгарэт, трубак розных марак, а таксама 200 кг адходаў тытунёвай вытворчасці. Пра маштабы гэтай справы сведчыць той факт, што разгляд справы доўжыўся тры дні.

Два чалавекі былі затрыманыя. Папярэднія дадзеныя паказваюць, што падазраваныя дзейнічалі ў Сілезскім ваяводстве як мінімум некалькі месяцаў. Ім прадʼявілі абвінавачанне ў здзяйсненні крымінальных і падатковых злачынстваў.

ав