На мяжы з Беларуссю змяняецца падыход да дзеянняў польскага войска. Ад заўтрашняга дня Аператыўная група Падляшша распачынае аперацыю «Бяспечнае Падляшша». Вайскоўцы, якія там служаць, будуць знаходзіцца на мяжы паўгода.
Аперацыя стане працягам дапамогі, якую армія аказвае памежнікам у зоне атак нелегальных мігрантаў. Згодна з новымі правіламі, на мяжы з Беларуссю будуць несці службу вайсковыя часткі спецыяльнага прызначэння. Першай заўтра ўступіць у строй 18-я механізаваная дывізія пад назвай «жалезная».
Службе байцоў папярэднічала спецыяльная падрыхтоўка, у тым ліку для правядзення прафілактычных дзеянняў супраць агрэсіўных груповак.
Падтрымліваць памежнікаў і паліцыю ў недапушчэнні незаконнага перасячэння мяжы будуць вайскоўцы. У аперацыі «Бяспечнае Падляшша» возьмуць удзел 17 тысяч жаўнераў.
PAP/вх