З-за нізкага ўзроўню вады ў Вісле прыпыненыя пераправы трыма паромамі ў Варшаве: Слонка, Плішка і Вільга. Пра гэта паведаміла ўстанова грамадскага транспарту Варшавы, адказная за грамадскі транспарт у сталіцы.
У цяперашні час узровень Віслы на большай частцы яе цячэння знаходзіцца ў зоне нізкага ўзроўню. У раёне сталічных Віслінскіх бульвараў, дзе ходзяць некаторыя гарадскія паромы, узровень вады ў рацэ складае ўсяго 39 сантыметраў. Самы нізкі быў зафіксаваны ў 2015 і 2018 гадах, калі ён складаў 26 сантыметраў.
Тры прыпыненыя паромы для пешаходаў і раварыстаў з’яўляюцца часткай грамадскага транспарту Варшавы. Яны вясной і летам курсіруюць у два бакі бясплатна з аднаго берага Віслы на другі.
ав