Міністэрства замежных спраў заклікае адмовіцца ад паездак на Блізкі Усход. Прычына - эскалацыя напружанасці паміж Ізраілем і Іранам і звязанымі з Тэгеранам тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Міністэрства замежных справаў таксама пацвярджае, што ніхто з польскага вайсковага кантынгенту не пацярпеў падчас учорашняга нападу на амерыканскую вайсковую базу ў Іраку, у выніку якога пацярпелі, як мінімум, пяць амерыканскіх вайскоўцаў.
Паводле віцэ-міністра замежных спраў Польшчы Анджэя Шэйны(Andrzej Szejna), гэта чарговы доказ росту напружання на Блізкім Усходзе і сігнал для польскіх турыстаў:
- Звяртаемся да польскіх грамадзян адмовіцца ад паездак на Блізкі Усход. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра Ізраіль і Ліван, а таксама Іран.
Цягам апошніх дзён Іран заявіў, што адпомсціць Ізраілю за тэракты супраць лідара арганізацыі ХАМАС і камандуючага вайсковым крылом Хезбалы, у Бейруце.
IAR/аз