Беларуская Служба

Высокапастаўленыя чыноўнікі папярэдняга ўраду плацілі службовымі карткамі ў начных клубах – Туск

09.08.2024 16:49
Урад расследуе злоўжыванні дзяржсродкамі падчас кіравання папярэдняга ўраду.
Дональд ТускPAP/Paweł Supernak
Дональд Туск расказаў, што прадстаўнікі міністэрстваў ва ўрадзе партыі "Права і справядлівасць" карысталіся службовымі карткамі ў начных клубах за мяжой.

- Яны ў вялікіх масштабах карысталіся службовымі карткамі, напр. у Канах на Лазурным беразе, у Лос-Анджэлесе ў клубе "Распуцін", клуб "Тойрум" ў Мумбаі у Індыі. Можна было б пажартаваць з гэтага, калі б гэта не зрабілі дзяржаўныя чыноўнікі ПіС, адказныя за ключавыя справы польскай культуры. Гаворка ідзе, між тым, пра сотні тысяч злотых, якія выдаткаваў адзін чалавек з адной службовай карткі на такога віду актыўнасці.

Кіраўнік урада сказаў, што агулам злоўжыванні пры ПіС складаюць 100 мільярдаў злотых (больш за 23 млрд еўра). Менавіта такую ​​суму Нацыянальная падатковая адміністрацыя палічыла падазронай і выдаткаванай незаконна. Дональд Туск сказаў, што паведамленні скіраваныя ў адпаведныя службы.

- Зараз паведамленні аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынства пададзеныя ў пракуратуру і ў Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро. Мы імкнёмся вярнуць скрадзеныя грошы. На гэты момант сума злоўжыванняў, пацверджана дакументамі, якія дапамаглі сабраць пракуратура і падатковая адміністрацыя, складае больш за 3 млрд злотых.

Кіраўнік урада адзначыў, што з лютага кіраўнікі палат па падатках і зборах вядуць справы ў 90 арганізацыях, падпарадкаваных 17 міністэрствам.

Кіраўнікі МУС, Мінюста і Мінфіна падпісалі міжведамаснае пагадненне аб каардынацыі дзейнасці. Дзеянні накіраваны на забеспячэнне і вяртанне незаконна аформленай маёмасці Дзяржказначэйства.

яс/IAR