З пятніцы па нядзелю зафіксавана амаль 190 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу - паведамляе Памежная служба ў справаздачы. Некалькі дзясяткаў чалавек спрабавалі на пантонах пераправіцца праз Буг у Люблінскім ваяводстве.
За мінулыя выходныя на Падляшшы зафіксавана амаль 150 спроб. Там мігранты спрабавалі ў тым ліку пераходзяць памежную раку Свіслач каля Крынак. Падляшскі аддзел Памежнай службы ўпершыню за доўгі час зафіксаваў спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу ў раёне Новага Двара (15 чалавек). Былі і іншыя інцыдэнты, калі ў польскія патрулі кідалі камяні і галіны дрэваў.
На ўчастку, які ахоплівае павет Бельска, супрацоўнікі Надбужанскага памежнага аддзелу затрымалі на польска-беларускай мяжы ў выходныя тры групы (агулам каля 40 чалавек). «Яны спрабавалі перасячы мяжу з Беларуссю і трапіць у Польшчу праз памежную раку Буг, выкарыстоўваючы пантоны. Гэтым людзям не спатрэбілася медыцынская дапамога. Мы забяспечылі іх ежай, напоямі і коўдрамі», — паведаміў PAP капітан Дарыюш Сяніцкі.
Беларускаму боку вернутыя нелегальныя мігранты — грамадзяне Афганістана, Самалі, Індыі і Пакістана. «Іх не цікавіла хадайніцтва аб міжнароднай абароне на тэрыторыі Польшчы. Яны хацелі трапіць у Германію ці іншыя краіны Заходняй Еўропы», — дадаў Сяніцкі. У Любельскім ваяводcтве мяжа з Беларуссю мае даўжыню больш за 170 км і праходзіць па рацэ Буг.
З пачатку года на Падляшшы было каля 22 тыс. спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. З пачатку жніўня такіх спробаў зафіксавана больш за 650.
ав