Беларуская Служба

Тэмпы росту польскай эканомікі паскараюцца

29.08.2024 13:30
Паводле праекта бюджэтнага закона на 2025 год, адным з рухавікоў будуць інвестыцыі ў рамках Нацыянальнага плана аднаўлення.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Тэмпы росту польскай эканомікі паскараюцца, пацвердзіла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. У другім квартале ВУП павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,2 працэнта, у першым - на 2 працэнты.

Паказчыкі супадаюць з папярэдняй хуткай ацэнкай Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Як і чакалі аналітыкі, асноўным рухавіком росту стала спажыванне. Паводле аглядальнікаў, у 2024 годзе эканамічны рост у Польшчы складзе прыкладна 3 працэнты, кажа Давід Сулкоўскі(Dawid Sułkowski) з Польскага эканамічнага інстытута:

- Эканамічны рост у 2024 годзе будзе абапірацца на спажыванне - гэта вынік рэкорднага павышэння заработнай платы ў краіне. Тым не менш, павышэнне спажывання меншае, чым павышэнне зарплатаў. Частку сродкаў хатнія гаспадаркі прызначаюць на зберажэнні.



У сваю чаргу, згодна з прынятым учора праектам закона аб бюджэце на 2025 год, адным з фактараў стымулявання росту ВУП павінны быць інвестыцыі ў рамках Нацыянальнага плана аднаўлення.

У наступным годзе чакаецца прыкметны рост эканомікі, прычым рэальны ВУП вырасце на 3,9 працэнта ў гадавым вылічэнні.

IAR/аз

Беспрацоўе ў Польшчы надалей гістарычна нізкае

27.08.2024 10:30
Тым не менш зафіксаваны незвычайны, як на ліпень, рост беспрацоўя ў канкрэтнай групе супрацўнікаў.

Цэны на паліва ў Польшчы падаюць

27.08.2024 17:15
Кошт бензіну складзе максімальна 6,30 злотых за літр, а дызельнага паліва - 6,32 злотых за літр.