Беларуская Служба

Наўседа: Натхніўшыся прыкладам Польшчы, мы не спынімся на 3%

04.09.2024 17:11
Прэзідэнт Літвы ў сераду пачаў двухдзённы афіцыйны візіт у Польшчу.
Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда PAP/Marcin Obara

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам прэзідэнт Літвы спаслаўся на ініцыятыву Польшчы, каб краіны-члены НАТА павялічылі выдаткі на абарону з 2 да 3% ВУП.

«Літва ўжо выйшла на ўзровень 3% ВУП, і мы не будзем спыняцца на гэтым, таму што нас натхняе прыклад Польшчы», — сказаў Гітанас Наўседа.

Прэзідэнт Літвы таксама казаў пра неабходнасць працягваць падтрымку Украіны і яе імкнення да сяброўства ў Еўрасаюзе ў кантэксце перамоваў аб уступленні.

«Я спадзяюся, што з польскім энтузіязмам і рашучасцю мы зможам надаць украінскім пытанням яшчэ большы прыярытэт, каб украінцы далучыліся да той Еўропы, якой яны заслугоўваюць», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Украіна і Малдова афіцыйна пачалі перамовы аб уступленні ў ЕС у канцы чэрвеня.