Беларуская Служба

Машыны «Legwan» дапамогуць ахоўваць мяжу з Беларуссю

05.09.2024 12:01
Першыя з іх, якія стаяць на ўзбраенні ваеннай паліцыі, ужо задзейнічаныя пры ахове польска-беларускай мяжы.
   Legwan
Лёгкая разведвальная машына «Legwan»www.facebook.com/rosomaksa

Польская памежная служба атрымае лёгкія разведвальныя машыны «Legwan», даведалася Польскае радыё. Кантракт на першы такі аўтамабіль будзе падпісаны сёння падчас Міжнароднай выставы абароннай прамысловасці ў Кельцах у прысутнасці міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Тамаша Сямоняка.

У мінулым годзе машыны «Legwan» заказала армія – гаворка ідзе пра пастаўку больш за 300 штук. Першыя з іх, якія стаяць на ўзбраенні ваеннай паліцыі, ужо задзейнічаныя пры ахове мяжы з Беларуссю.



Машыны «Legwan»  выпускае кампанія Rosomak. Гэта машына высокай праходнасці з прывадам на чатыры колы, прызначаная для перавозкі чатырох вайскоўцаў разам з іх індывідуальнай і спецыяльнай тэхнікай - у любых умовах надвор'я, днём і ноччу.

IAR/аз

Зброя з усяго свету ў Польшчы — пачынаецца Міжнародная выстава абароннай прамысловасці ў Кельцах

03.09.2024 08:15
Пачынаецца 32-я Міжнародная выстава абароннай прамысловасці ў Кельцах.