Беларуская Служба

За апошнія суткі было больш за 120 спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю

06.09.2024 12:15
Затрыманыя двое кур'ераў, паведаміла ў пятніцу Памежная служба.
Дзяржаўная мяжа ПольшчыФота: twitter.com/MON_GOV_PL

Спробы адбыліся на Падляшшы на ўчастках мяжы, за ахову якіх адказваюць памежныя заставы ў Пласках, Крынках, Міхалове, Белавежы, Ліпску, Шудзялове і Баброўніках, - паведаміў прэс-сакратар Падляшскага аддзела Памежнай службы ў Беластоку, маёр Катажына Здановіч.

Яна дадала, што мігранты таксама спрабавалі перасекчы памежныя рэкі: Свіслач каля памежнай заставы ў Крынках і Ваўкушанку каля заставы ў Пласкай.

«Таксама былі затрыманыя двое памагатых у нелегальным перасячэнні мяжы. Грамадзяне Украіны ехалі, каб забраць трох мігрантаў, якія раней нелегальна перасеклі польска-беларускую мяжу», — сказала Здановіч.

За арганізацыю і садзейнічанне ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. У той жа час у дачыненні да замежнікаў, затрыманых за пасобніцтва, распачынаюцца адміністрацыйныя справы з мэтай вынясення рашэння аб іх вяртанні ў краіну паходжання. Ім таксама забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

ав