Беларуская Служба

1,5 мільярда злотых спадзяецца зэканоміць Мінадукацыі, дзякуючы зменам у арганізацыі ўрокаў рэлігіі ў школах

12.09.2024 18:01
Згаданыя сродкі можна прызначыць на іншыя адукацыйныя мэты, напрыклад, на навучанне дзяцей англійскай мове, пераконвае Мінадукацыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Anna Sulencka/pixabay.com/CC0 Public Domain

1,5 мільярда злотых можна зэканоміць, дзякуючы зменам у арганізацыі заняткаў рэлігіі ў школах, паведаміла ў Сейме намесніца міністра адукацыі Катажына Лубнаўэр(Katarzyna Lubnauer).

Нагадваем, з 1 верасня наступнага года міністэрства плануе скараціць колькасць урокаў рэлігіі ў школах з двух да аднаго. Яны павінны праходзіць як першыя або апошнія заняткі.



Катажына Лубнаўэр кажа, што ўводзячы гэтыя змены, міністэрства кіруецца клопатам пра вучняў:

- Усё больш дзяцей не ўдзельнічаюць ва ўроках рэлігіі. Гаворка ідзе пра тое, каб яны не былі прымушаныя чакаць у прадоўжанцы, а часта і на калідоры. Згаданая змена ў інтарэсе вучняў.

Міністэрства паведамляе, што грошы, зэканомленыя за кошт скарачэння колькасці заняткаў па рэлігіі, пойдуць на іншыя адукацыйныя мэты, напрыклад, на навучанне дзяцей англійскай мове.

IAR/аз

Рэлігіі ў польскіх школах таксама няма каму выкладаць

28.08.2024 11:27
Вопытныя настаўнікі сыходзяць на пенсію, а моладзь не хоча вывучаць тэалогію.