Нямецкі Чырвоны Крыж з Саксоніі дапамагае палякам, якія пацярпелі ад паводкі ў горадзе Яленя Гура (заходняя Польшча). Арганізацыя, якая супрацоўнічае з Польскім Чырвоным Крыжам, накіравала ў Ніжнюю Сілезію дапамогу эвакуяваным з-за стыхійнага бедства жыхарам. У прыватнасці, у Яленю Гуру былі дастаўленыя ложкі, коўдры, сродкі гігіены і прадукты харчавання, паведаміла мэрыя горада.
Збор фінансавых сродкаў і рэчавай дапамогі арганізавалі таксама прадстаўнікі польскай дыяспары ў Бельгіі. Неўрадавая арганізацыя Sztabki ў 2021 годзе дапамагала пацярпелым ад паводкі ў Бельгіі, а пасля нападзення Расіі на Укріану – украінскім мірным жыхарам.
вс