Беларуская Служба

Службы затрымалі махляроў, якія прапаноўвалі пацярпелым ад паводкі бясплатныя ноўтбукі

27.09.2024 12:03
Падазраваныя выкарыстоўвалі некалькі банкаўскіх рахункаў і нумароў тэлефонаў, каб падмануць як мінімум 200 чалавек.
.
.foto: malopolska.policja.gov.pl

Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю паведаміла ў пятніцу, што затрымала трох чалавек, якія скарысталіся цяжкім становішчам людзей, пацярпелых ад паводкі, і прапанавалі ім бясплатныя ноўтбукі ў абмен на невялікую плату за дастаўку. Падазраваныя выкарыстоўвалі некалькі банкаўскіх рахункаў і нумароў тэлефонаў, каб падмануць як мінімум 200 чалавек.

Супрацоўнікі Кіраўніцтва Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю ў Кракаве правялі маніторынг Інтэрнэту і натрапілі на аб'яву ў адной з сацыяльных сетак у групах, звязаных з людзьмі з затопленых раёнаў, у якой прыватная асоба прапаноўвала бясплатна ноўтбук для ахвяры. Аб'ява размяшчалася з перанятых або зноў створаных акаўнтаў і з'яўлялася некалькі разоў.

«Пасля перапіскі з выкарыстаннем маніпуляцыйных тэхнік махляр прасіў зацікаўленую асобу пакрыць толькі выдаткі на дастаўку праз хуткую аплату ў памеры 30-50 злотых», — паведамляе бюро.

Супрацоўнікі ўстанавілі, хто можа быць выканаўцамі махлярства і затрымалі двух мужчын ва ўзросце 22 і 19 гадоў і адну жанчыну ва ўзросце 22 гадоў. Па месцы жыхарства затрыманых была канфіскаваная электронная тэхніка, якой карысталіся затрыманыя. Таксама былі канфіскаваныя мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, банкаўская дакументацыя, SIM-карты і карты банкаматаў.

Затрыманым прад'явілі абвінавачанне ў махлярстве. У дачыненні да падазраваных прымененая меры стрымання ў выглядзе часовага арышту.

ав