Беларуская Служба

KUL дапамагае студэнтам, якія пацярпелі ад паводкі

30.09.2024 17:30
Апрача канкрэтнай грашовай дапамогі студэнты могуць скарыстацца таксама водпускам.
Школа Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт прапануе дапамогу студэнтам, якія пацярпелі ад паводкі. Яны могуць, між іншым, падаць заяўку на дапамогу са стыпендыяльнага фонда ўніверсітэта, на сацыяльную стыпендыю і адмену платы за навучанне. Яны маюць таксама права на студэнцкі водпуск.

Сума дапамогі ў мінулым навучальным годзе максімальна складала 6 000 злотых. Аднак на пачатку кастрычніка ў сілу ўваходзяць новыя тарыфы. Заяўкі на дапамогу, звязаную з паводкай, будуць разглядацца ў прыярытэтным парадку.

Калі студэнт, які пацярпеў ад паводкі, не можа аднавіць вучобу з 1 кастрычніка, можа падаць заяўку на студэнцкі водпуск.

Зацікаўленыя могуць таксама звярнуцца па псіхалагічную дапамогу.

IAR/аз

Фекальныя бактэрыі, мікраарганізмы, хімічныя забруджанні – некаторыя наступствы паводкі

24.09.2024 16:01
Жыхарам рэгіёнаў, якія пацярпелі ад паводкі, у першую чаргу пагражаюць харчовыя атручванні і інфекцыі.