Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС пра напад на Кіева-Пячэрскую лаўру: Гэта канец міфа пра Пуціна — абаронцу веры

15.06.2026 14:00
У комплексе было знішчана прыблізна 800 квадратных метраў даху Сабора Успення Прасвятой Багародзіцы.
        ,   ,  ,     -
Прадстаўнікі Еўрасаюза асудзілі масавыя начныя напады Расіі на Украіну, у выніку якіх, між іншым, загарэўся дах галоўнага храма Кіева-Пячэрскай лаўрыPAP/Vladyslav Musiienko

Прадстаўнікі Еўрасаюза асудзілі масавыя начныя напады Расіі на Украіну, у выніку якіх, між іншым, загарэўся дах галоўнага храма Кіева-Пячэрскай лаўры. Прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта напісаў на партале X, што масавыя выбухі і напады мінулай ноччу пацвярджаюць, што Расія не жадае ўдзельнічаць у мірных перамовах.

— Расія зацікаўлена толькі ў гвалце і разбурэнні,  пракаментавала прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі.

Урсула фон дэр Ляен дадала, што лідары на саміце G7 у французскім горадзе Эвіян абмяркуюць далейшыя спосабы ўзмацнення ціску на Расію.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што напад Расіі, у тым ліку на Кіева-Пячэрскую лаўру, быў абуральным. Ён выказаў надзею, што гэта абвергне міф пра тое, што Уладзімір Пуцін з'яўляецца абаронцам веры.

У ноч з нядзелі на панядзелак расійскія войскі нанеслі інтэнсіўны авіяўдар па Кіеве, які працягваўся больш за чатыры гадзіны. Праваслаўны манастыр Кіева-Пячэрская лаўра  сімвал украінскай рэлігійнай і культурнай гісторыі, прызнаны ЮНЕСКА абʼектам сусветнай спадчыны, загарэўся пасля ўдару беспілотніка.

Паводле кіраўніцтва манастыра, былі выратаваны іконы і іншыя каштоўныя рэчы. У комплексе было знішчана прыблізна 800 квадратных метраў даху Успенскага сабора.

 Пуцін, магчыма, атакаваў Кіева-Пячэрскую лаўру, таму што праваслаўны манастыр у Кіеве ўжо быў вядомы, калі Масква была яшчэ лесам. Я спадзяюся, што гэты скандальны напад пазбавіць хрысціян ва ўсім свеце ад абсурднай ідэі, што былы палкоўнік КДБ зʼяўляецца абаронцам веры,  напісаў Сікорскі на платформе X.

 Кіева-Пячэрская лаўра  адно з самых святых месцаў для хрысціянскага свету. У Расіі няма ніякага табу,  пракаментаваў у Люксембургу міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.

Палітык заклікаў да хуткага прыняцця новых санкцый супраць Расіі.

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што напад на Кіева-Пячэрскую лаўру, гэта як напад на сабор Нотр-Дам у Парыжы. Выступаючы падчас сустрэчы міністраў ЕС у Люксембургу, кіраўнік дыпламатыі Францыі ацаніў, што Расія ў чарговы раз прадэманстравала маштаб сваёй жорсткасці.

IAR/аз

У цэнтры Кіева тушаць дах галоўнага храма манастырскага комплекса Кіева-Пячэрскай лаўры

15.06.2026 08:01
Пуцін, напаўшы на адну з найважнейшых хрысціянскіх святынь, назаўжды дадаў сваё імя ў спіс найвялікшых варвараў у гісторыі, — пракаментаваў сітуацыю кіраўнік украінскага МЗС.