Беларуская Служба

У Варшаве затрымалі восем замежнікаў, у тым ліку тых, хто перасёк мяжу з боку Беларусі

01.10.2024 14:08
Затрыманне іншаземцаў адбылося ў раёне Белалэнка.
Памежная службаStraż Graniczna/TT

Супрацоўнікі Варшаўскай Памежнай службы затрымалі восем замежнікаў. Шасцёра з іх знаходзіліся ў Польшчы нелегальна і без дакументаў, двое астатніх садзейнічалі незаконнаму знаходжанню ў краіне.

Затрыманне іншаземцаў адбылося ў раёне Белалэнка. Па адрасе, дзе праходзіў кантроль, знаходзіліся пяць грамадзян Гвінеі і грамадзянін Конга. У іх не было дакументаў, якія дазваляюць легальна знаходзіцца ў Польшчы. Яны прызналіся, што трапілі ў Польшчу нелегальна, двое з іх перасеклі мяжу з боку Беларусі.

Сярод затрыманых таксама двое грамадзян Конга, як высветлілася, жыльцы кватэры, дзе праходзіла праверка. Насуперак правілам яны свядома спрыялі знаходжанню ў Польшчы шасці іншаземцам з мэтай атрымання матэрыяльнай выгады.

Грамадзянін Конга прад'явіў арыгінальны кангалезскі пашпарт з падробленым тэрмінам дзеяння. Падчас ператрусу ў кватэры ў яго быў знойдзены падроблены, як і арыгінальны, польскі від на жыхарства. Высветлілася таксама, што мужчына больш за год ухіляўся ад выканання рашэння аб вяртанні.

Чатыром з васьмі затрыманых замежнікаў прад'яўленыя абвінавачанні. Двух гвінейцаў абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы з Беларусі ў Польшчу. Двое грамадзян Конга, якія з'яўляліся наймальнікамі кватэры, былі абвінавачаны ў садзейнічанні іх знаходжанню на тэрыторыі Рэспублікі Польшча насуперак правілам. Акрамя таго, аднаму з іх прад'яўленае абвінавачванне ў выкарыстанні падробленага пашпарта.

Астатніх замежнікаў папярэдзілі. Супраць усіх, хто нелегальна знаходзіцца ў Польшчы, распачаты адміністрацыйны працэс аб абавязку вяртання.

ав