Беларуская Служба

За кантрабанду людзей на польска-беларускай мяжы затрымалі двух замежнікаў

04.10.2024 12:28
Паліцыя і памежная служба на польска-беларускай мяжы затрымалі двух грамадзян Украіны, якія падазраюцца ў кантрабандзе людзей.
  .
Аўтамабіль з мігрантамі. Ілюстрацыйнае фотаrs.gov.lv

Акруговая пракуратура ў Беластоку абвінаваціла абодвух за неаднаразовую арганізацыю пераходу польскай мяжы – паведамілі ў Памежнай службе.

«Акруговы пракурор Беластока-Полудня прад'явіў абодвум мужчынам абвінавачанне ў неаднаразовай арганізацыі перасячэння дзяржаўнай мяжы насуперак дзеючым правілам», — паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай варты ў Беластоку маёр Катажына Здановіч.

Яна дадала, што раённы суд Беластока-Полудня арыштаваў аднаго з падазраваных на 3 месяцы. Другому грамадзяніну Украіны забаронены выезд з краіны і пастаўлены пад нагляд міліцыі.

Падазраваным пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі.

PAP/вх