Беларуская Служба

Сейм Польшчы зацвердзіў бюджэт на 2025 год

06.12.2024 18:04
Паводле дакументу, прыбытак Польшчы ў 2025 годзе складзе амаль 633 млрд злотых (каля 148 млрд еўра), выдаткі - 922 млрд (каля 216 млрд еўра).
Сейм Польшчы Longfin Media/Shutterstock

Сейм Польшчы зацвердзіў дзяржаўны бюджэт на 2025 год, за дакумент прагаласавалі 232 дэпутаты, супраць выказаліся 207, яшчэ трое ўстрымаліся.

Паводле дакументу, прыбытак Польшчы ў 2025 годзе складзе амаль 633 млрд злотых (каля 148 млрд еўра), выдаткі - 922 млрд (каля 216 млрд еўра), а дэфіцыт перавысіць 288 млрд злотых (каля 67 млрд  еўра). Асноўныя выдаткі: ахова здароўя і сацыяльныя праграмы, таксама  прадугледжаныя сродкі для пацярпелых ад паводкі і на аднаўленне разбуранай інфраструктуры.

Падчас абмеркавання ў Парламенцкім камітэце па фінансах былі прыняты папраўкі, якія скарацілі бюджэты шэрагу дзяржаўных устаноў, у тым ліку Канцылярыі прэзідэнта, Сейма, Сената, Нацыянальнага савета судовай улады, Інстытута нацыянальнай памяці і Канстытуцыйнага суда. У агульнай складанасці выдаткі гэтых дзяржаўных устаноў зрэзаныя на больш чым 335 млн злотых (каля 78  млн еўра).

iar/эж