У Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Шапэна зарэгістраваны 20-мільённы пасажыр. «Юбілярам» стала Магдалена Якубоўска, якая прыляцела рэйсам польскай нацыянальнай авіякампаніі LOT з Вільні. Журналістам яна сказала, што ляцела з Занзібару праз Амстэрдам, але з-за кепскага надвор'я прыйшлося накіравацца ў Вільню, а пазней вярнуцца ў Варшаву. Пасажырка атрымала падарункі ад авіякампаніі LOT і аэрапорту імя Шапэна.
Старшыня праўлення авіяліній LOT Міхал Фіял сказаў, што 55% пасажыраў галоўнай паветранай гавані краіны – гэта кліенты нацыянальнай авіякампаніі Польшчы.
20 млн пасажыраў за год – гэта рэкорд для варшаўскага аэрапорту. У чэрвені, ліпені і верасні аэрапорт імя Шапэна штомесяц абслугоўваў па больш чым 2 млн пасажыраў.
У 2026 годзе плануецца пашырэнне сталічнага аэрапорту, каб у 2028 годзе ён змог абслужыць 30 млн пасажыраў.
вс