Сёлета палякі прызначаць на Калядныя святы крыху больш грошай, чым летась. Згодна з даследаваннем Асацыяцыі польскіх банкаў, сярэднестатыстычны жыхар краіны сёлета плануе выдаткаваць на гэтыя мэты ў сярэднім 1576 злотых, што амаль на 6% больш, чым у 2023 годзе.
Пшэмыслаў Барбрых з Асацыяцыі сказаў, што найбольш сродкаў людзі выдаткуюць на прадукты харчавання і падарункі.
Ён дадаў, што палякі эканомяць цяпер менш, чым летась. Сёлета 52% апытаных плануюць скараціць выдаткі на адпачынак, а год таму – 65%.
Даследаванне праводзілася з 9 па 16 лістапада на групе з 1000 дарослых палякаў.
IAR/нг