Беларуская Служба

Польскія палітыкі сустракаюцца з выбарцамі ў рамках перадвыбарчай кампаніі

08.12.2024 19:58
«Вядомыя ўсе сур'ёзныя кандыдаты».
  (   )      Synergia.
Рафал Тшаскоўскі (другі з правага боку) на адкрыцці Лабараторыі Грамадскіх Інавацый "Synergia".Фота: PAP/Paweł Supernak

Кампанія перад прэзідэнцкімі выбарамі ўжо ідзе, хаця афіцыйна яна пачнецца толькі ў студзені. Аб гэтым заявіў палітолаг доктар Сергіюш Тшэцяк (Sergiusz Trzeciak). Учора Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) і Шымaн Галоўня (Szymon Hołownia) распачалі сваю кампанію, пакуль неафіцыйна.

У эфіры Polskie Radio24 палітолаг і палітычны маркетолаг доктар Тшэцяк сказаў, што ўжо вядомыя ўсе сур’ёзныя кандыдатаў, такіх як Рафал Тшаскоўскі ці Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki). Рафал Тшаскоўскі — кандыдат ад Грамадзянскай кааліцыі, а Караль Наўроцкі — грамадзянскі кандыдат, якога падтрымлівае партыя «Права і справядлівасць».

«Цяпер мы фактычна маем справу з кампаніяй, якая ўжо пачалася», — сказаў эксперт. «Нават калі мы яшчэ не ведаем усіх кандыдатаў, трэба сказаць, што вядомыя ўсе сур'ёзныя кандыдаты. Даволі малаверагодна, што ў студзені мы сустрэнемся з кандыдатамі, якія могуць пагражаць, напрыклад, Рафалу Тшаскоўскаму або Каралю Наўроцкаму», - сказаў Сергіюш Тшэцяк.

IAR/нг