Беларуская Служба

Падчас візіту ў Хельсінкі спікер польскага Сейма наведае фінскія бамбасховішчы

10.12.2024 14:02
Гэта ў рамках абмену вопытам па пытаннях грамадзянскай абароны, абароны насельніцтва і крытычнай інфраструктуры з Фінляндыяй.
C
Cпікер польскага Сейма Шыман Галоўня PAP/Adam Warżawa

Сёння, у другой палове дня, спікер польскага Сейма Шыман Галоўня накіруецца з візітам Фінляндыю. У Хельсінкі ён сустрэнецца, між іншым, з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Стубам, кіраўніком парламента Юсім Хала-ахам і міністрам замежных спраў Элінай Валтонен.



Палітыкі абмяркуюць міжнародную сітуацыю, бяспеку ў рэгіёне Балтыйскага мора, двухбаковае супрацоўніцтва і сітуацыю ва Украіне. Таксама пойдзе гаворка пра падзеі на Блізкім Усходзе - звяржэнне рэжыму Башара аль- Асада ў Сірыі.

У рамках абмену вопытам па пытаннях грамадзянскай абароны, абароны насельніцтва і крытычнай інфраструктуры спікер польскага Сейма таксама наведае бамбасховішчы ў Хельсінкі.

IAR/аз