Прэм’ер-міністр Дональд Туск анансаваў шэраг перамоваў адносна сітуацыі за ўсходняй мяжой Польшчы. «Сёння ў мяне будзе магчымасць пагаварыць пра гэта з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Кіраўнік ХДС, магчыма, будучы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прылятае прама з Кіева. Ён праінфармуе мяне аб сваіх перамовах у Кіеве. Прэзідэнт Макрон будзе ў Польшчу паслязаўтра», — заявіў прэм'ер Туск на пачатку пасяджэння ўрада.
Сёння Рада міністраў абмяркоўвала, між іншым, праграму будучага старшынства Польшчы ў Радзе Еўрасаюза. Дональд Туск заявіў, што прыярытэтам польскага старшынства будуць пытанні бяспекі на ўсходзе Еўропы, у кантэксце магчымых мірных перамоваў паміж Расіяй і Украінай:
- Нашае старшынства будзе ў тым ліку несці суадказнасць за тое, якім будзе палітычны ландшафт; якой будзе сітуацыя на перамовах, якія – па гэтай справе шмат надалей шмат пытальнікаў - могуць пачацца зімой.
Нагадваем, з 1 студзеня 2025 года працай Еўрасаюза будзе кіраваць Польшча. Польскае старшынства будзе працягвацца паўгода. Раней Польшча ўжо ачольвала працу Еўрасаюза ў другой палове 2011 года.
IAR/аз