Беларуская Служба

Польшча не плануе адпраўляць вайскоўцаў ва Украіну

17.02.2025 17:45
У нас ужо ёсць канкрэтная роля, – кажа кіраўнік Мінабароны Польшчы.
K   -
Kіраўнік Мінабароны Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Tytus Żmijewski

Польшча не плануе адпраўляць вайскоўцаў ва Украіну і не рыхтуецца да гэтага, запэўніў віцэ-прэм’ер і кіраўнік Мінабароны. Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) падкрэсліў, што Польшча выконвае іншую ролю – забяспечвае лагістыку і абараняе ўсходні фланг НАТА:

- Другога дня поўнамаштабнай вайны супраць Украіны ў аэрапорце ў Ясёнцы ля Жэшава быў створаны галоўным хабам паставак гуманітарнай і ваеннай дапамогі Украіне. Ад 95 да 100 працэнтаў дапамогі Украіне праходзіць праз Польшчу. Такім чынам, у нас ужо ёсць канкрэтная роля.

Раней з падобнай заявай выступіў прэм'ер-міністр Дональд Туск. «Наша краіна будзе падтрымліваць Украіну, як і дагэтуль, арганізацыйна, у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі - фінансава, гуманітарна і ваенна», - сказаў кіраўнік урада.



У сваю чаргу брытанцы і шведы кажуць, што ў выпадку неабходнасці яны гатовыя накіраваць свае войскі ва Украіну.

IAR/аз

Брытанскі прэм'ер гатовы накіраваць войскі ва Украіну

17.02.2025 13:35
Вялікабрытанія гатовая адыгрываць вядучую ролю» ў забеспячэнні бяспекі Украіны.