Беларуская Служба

У Прэзідэнцкім палацы адбываецца пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі

24.02.2025 15:05
Анджэй Дуда запрасіў на нараду прадстаўнікоў урада і лідараў найважнейшых палітычных партый.
   .
Пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі.Фота: PAP/Piotr Nowak

Галоўнымі тэмамі для абмеркавання з’яўляюцца геапалітычная сітуацыя, далейшыя дзеянні ў падтрымку Украіны і перамовы прэзідэнта Польшчы з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі, у тым ліку з прэзідэнтам Дональдам Трампам. Анджэй Дуда сустрэўся з кіраўніком ЗША ў суботу падчас кансерватыўнага кангрэса CPAC. Польскі прэзідэнт паведаміў пасля сустрэчы, што Дональд Трамп пацвердзіў адданасць бяспецы Польшчы.

Прэзідэнт адзначыў, што размаўляў з Дональдам Трампам пра сітуацыю ва Украіне і пачуў ад амерыканскага лідара рашучую заяву пра імкненне завяршыць вайну. Трамп таксама выказаўся пра Польшчу.

«Ён сказаў, што мы з'яўляемся адным з самых надзейных саюзнікаў», — паведаміў Анджэй Дуда.

Прэзідэнт дадаў, што Дональд Трамп пахваліў Польшчу за значныя выдаткі на абарону і закупку ўзбраення ў ЗША. Дуда звярнуўся да амерыканскага прэзідэнта з заклікам умацоўваць бяспеку нашага рэгіёна.

«Трэба перш за ўсё ўмацоўваць бяспеку Польшчы і Цэнтральнай Еўропы», — падкрэсліў польскі прэзідэнт.

Рада нацыянальнай бяспекі з'яўляецца дарадчым органам прэзідэнта па пытаннях унутранай і знешняй бяспекі. У яе склад уваходзяць маршалы Сейма і Сената, прэм’ер-міністр, кіраўнікі МЗС, Мінабароны і МУС, лідары парламенцкіх партый, а таксама кіраўнікі канцылярыі прэзідэнта і Бюро нацыянальнай бяспекі. Пасяджэнні Рады склікае прэзідэнт, і ён жа вызначае тэматыку абмеркавання.

IAR/нг

За тры гады спецслужбы Польшчы затрымалі звыш 40 чалавек за шпіянаж на карысць Расіі і Беларусі

24.02.2025 10:24
«Адной з важных задач, якія цяпер выконвае АУБ, з'яўляецца выяўленне і нейтралізацыя варожай дзейнасці замежных спецслужбаў».

Уладзімір Зяленскі: «Тры гады супраціву. Тры гады падзякі. Тры гады абсалютнага гераізму ўкраінцаў»

24.02.2025 10:51
Нягледзячы на прыцягненне велізарных сіл, Пуціну не ўдалося дасягнуць пастаўленых задач.