Беларуская Служба

У Польшчы жанчыны па-ранейшаму зарабляюць менш

08.03.2025 10:32
У Польшчы каля паловы жанчын зарабляюць менш за чатыры тысячы злотых чыстымі. Падобную зарплату атрымліваюць каля 36 працэнтаў мужчын, паводле Барометра рынку працы. 
Ілюстрацыя shutterstock.com/Mikhail Akimov

Як кажа Моніка Баніш з Personnel Service, кожная трыццаць трэцяя жанчына і кожны дзясяты мужчына могуць разлічваць на заробак большы за сем з паловай тысяч злотых:

«Гэта ўжо другі такі аналіз, і, на жаль, высновы супастаўныя. Калі мы паглядзім на статыстыку, агульную, падсумаваную за 2024 год, мы паказваем, што сярэдні месячны заробак жанчыны складае шэсць тысяч дзвесце сорак два злотых брута», — падкрэслівае Моніка Баныш.

Для мужчын медыяна на восем працэнтаў вышэй.

Менш жанчын і на вышэйшых, кіраўнічых пасадах. У першай палове мінулага года ў сярэднім па ЕС доля жанчын у саветах дырэктараў, галоўным чынам у назіральных саветах, склала 35 працэнтаў, павялічыўшыся на адзін працэнтны пункт. У Польшчы гэты паказчык складае 23 адсоткі.

Гэта павінна змяніцца з ліпеня наступнага года — згодна з дырэктывай «Жанчыны ў саветах дырэктараў», найбуйнейшыя дзяржаўныя кампаніі павінны будуць уключаць не менш за 33% жанчын у кіруючыя і назіральныя саветы.

IAR/вх