Беларуская Служба

Расія будзе імкнуцца да дэстабілізацыі сітуацыі ў Польшчы перад прэзідэнцкімі выбарамі

10.03.2025 09:05
Апошнім часам актывізаваліся спробы кібэратакаў на польскія ўстановы.  
-
Віцэ-прэм'ер і міністр па справах лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі Piotr Podlewski/Polskie Radio

Расія разлічвае на дэстабілізацыю сітуацыі ў Польшчы перад прэзідэнцкімі выбарамі. Задача палякаў - не дапусціць да гэтага.



Віцэ-прэм'ер і міністр па справах лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі (Krzysztof Gawkowski)папярэджвае, што, гібрыдная вайна Расіі, ажыццяўляецца таксама ў кіберпрасторы шляхам хакерскіх атакаў і кампаніі дэзінфармацыі.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ўлада прадпрыняла адпаведныя крокі з мэтай эфектыўнай абароны  грамадзян ад расійскіх спробаў дэстабілізацыі:

- Расія зацікаўлена ў дэстабілізацыі, у тым ліку палітычнай сітуацыі у Польшчы, між іншым, шляхам кібератакаў і дэзінфармацыі. Таму мы падрыхтавалі „выбарчы парасон”, з мэтай аховы выбарчага працэсу ў краіне. Няма сумневаў, што расіяне будуць шукаць магчымасці ажыццяўлення розных актаў сабатажу, каб выклікаць у польскім грамадстве паніку або недавер, шляхам распаўсюджвання несапраўднай інфармацыі.



 Апошнім часам актывізаваліся спробы кібэратакаў на польскія ўстановы. Хакеры атакавалі, між іншым, Польскае касмічнае агенцтва і шпіталь Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Кракаве. Выканаўцы гэтых нападаў устанаўліваюцца.

IAR/аз

Польскае касмічнае агенцтва стала ахвярай хакерскай атакі

02.03.2025 18:33
Дзяржаўныя службы, адказныя за кібербяспеку, выявілі несанкцыянаваны доступ да тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Польскага касмічнага агенцтва.