Беларуская Служба

Паліцыя ўмяшалася падчас урачыстасці ў памяць аб ахвярах Смаленскай авіякатастрофы

10.03.2025 16:05
Адзін з праціўнікаў мерапрыемства трымаў у руках расцяжку з заклікам да забойства палітыкаў ПіС.
Лідар партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў КачыньскіPAP/Radek Pietruszka

Сталічная паліцыя ўмяшалася на плошчы Пілсудскага ў Варшаве, дзе адзін з дэманстрантаў трымаў расцяжку з заклікам да забойства некалькіх палітыкаў апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць».  Здарэнне адбылося падчас мерапрыемства ў памяць аб ахвярах Смаленскай авіякатастрофы, якія перыядычна  - у кожнае дзясятае чысло месяца - арганізоўвае правая партыя.



Паліцыянты праверылі дакументы ў мужчыны, які стаяў у групе праціўнікаў мерапрыемства і трымаў у руках транспарант з надпісам: «Для Качыньскага, Мацярэвіча, Сускага, Блашчака — куля ў галаву».

Паліцыянты падрыхтавалі пратакол з умяшальніцтва, які будзе накіраваны ў акруговую пракуратуру Варшавы для крымінальна-прававой ацэнкі.

IAR/аз