Беларуская Служба

Цэны на паліва ў Польшчы знізіліся, на прадукты харчавання – выраслі

30.04.2025 15:02
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіла найноўшыя дадзеныя аб інфляцыі ў Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У красавіку інфляцыя ў Польшчы склала 4,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.



У параўнанні з папярэднім месяцам цэны выраслі на 0,4 працэнта. У сакавіку згаданы паказчык складаў 4,9 працэнтаў.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, цэны на паліва для прыватнага транспарту былі на 8,3 працэнта ніжэйшымі, чым год таму. Больш за тое, цэны на паліва знізіліся на 1,7 працэнта ў параўнанні з сакавіком.

У красавіку цэны на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі выраслі на 5,3 працэнта ў гадавым вылічэнні, што ўяўляе сабой запаволенне ў параўнанні з ростам на 6,7 працэнта ў сакавіку. У параўнанні да мінулага месяца яны выраслі на 0,8 працэнта.

У сваю чаргу цэны на энерганосьбіты, якія ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выраслі на 13 працэнтаў, надалей застаюцца высокімі, хоць у параўнанні з сакавіком знізіліся на 0,4 працэнта

IAR/аз

Інфляцыя ў Беларусі «набірае абароты»

10.04.2025 12:22
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку дасягнула 5,9%, а месячная — 0,8% да лютага, —  вынікае з дадзеных Белстата.