23 рэкорды холаду перакрыта мінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях, пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Адзін рэкорд пратрымаўся 132 гады, яшчэ адзін — 123.
У Васілевічах тэмпература апусцілася да 4,5 градуса марозу, перапісаны мінімум, які трымаўся з 28 красавіка 1893 года (-3,2).
У Пінску паветра астудзілася да мінус 2,4 градуса, ранейшы экстрэмум ночы быў зафіксаваны 28 красавіка 1902 года (-1,6).
аз