Беларуская Служба

У Каралеўскіх Лазенках прапануюць праграму на майскія святы

04.05.2025 10:50
Музычныя салоны, сустрэчы на тэму старой моды, прагулкі на прыродзе — у Каралеўскіх Лазенкахмайскія выходныя працягваюцца.
 .
Парк Лазенкі.Беларуская рэдакцыя Польскага радыё/Radyjo.net

Дзяцей і дарослых чакаюць мерапрыемствы пад адкрытым небам і ў гістарычных інтэр'ерах. Сярод іх сустрэчы з рэканструктарамі ў школе афіцэрскіх кадэтаў.

«Яны раскажуць нам, як маглі выглядаць першамайскія выходныя ў XVIII стагоддзі. Запрашаем вас таксама на мастацкія майстар-класы для дзяцей ва ўзросце 8-12 гадоў пад назвай «Коні, мода і конныя звычаі старой Варшавы» ў стайні Кубіцкага, а таксама на шпацыр па слядах караля Станіслава Аўгуста», — расказвае прадстаўніца музея Агата Завора.

У нядзелю з 12 да 13 гадзіны адбудзецца прагулка пад назвай «Давайце пазнаёмімся з ляснымі дрэвамі».

Кульмінацыяй стане канцэрт у Старой аранжарэі, дзе выступіць Yana. Падрабязная інфармацыя даступная на сайце www.lazienki-krolewskie.pl, а таксама ў сацыяльных сетках установы.

Усе аб'екты ў Каралеўскім парку Лазенкі даступныя бясплатна да канца першамайскіх выходных, сёння яны працуюць да 16:00. Сады будуць адкрытыя да 22:00.

IAR/вх